Пагранкамітэт Беларусі арганізаваў добраахвотны збор сродкаў для аказання дапамогі медыцынскім установам. Кіраўніцтвам ведамства, камандаваннем Мінскага гарнізона, грамадскімі арганізацыямі органаў пагранічнай службы сабрана і перададзена на рахунак Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны каля 50 тысяч рублёў. Адзначым, гэтую медыцынскую ўстанову перапрафілявалі пад работу з кантактамі і хворымі на COVID-19.
Беларускія пагранічнікі аказваюць дапамогу медыцынскім установам краіны
22 апреля 2020













