Беларускія пілоты паставілі асабісты рэкорд па беспасадачным пералёце на вінтавым самалёце з адным рухавіком

28 августа 2018

7 гадзін 24 хвіліны ў паветры або паўтары тысячы кіламетраў без пасадкі. Беларускія пілоты падчас кругасветнага падарожжа паставілі свой асабісты рэкорд па беспасадачным пералёце на вінтавым самалёце з адным рухавіком. Экіпаж быў вымушаны правесці выхадныя на Калыме – там не працавалі аэрапорты па маршруце. А каб нагнаць час, каманда вырашыла прапусціць два пункты пасадкі і адправілася з Магадана прама ў Анадыр. Пілоты ўжо прайшлі траціну шляху - каля 8 тысяч кіламетраў. Улятаючы на Чукотку, самалёт схапіў першае абледзяненне, а гэта можа выклікаць спыненне рухавіка. Сёння раніцай па нашым часе экіпаж перасёк Берынгаў праліў і прызямліўся ў бухце Прадбачання. У гэтай зоне пілоты вярнуліся ў мінулае, што звязана з перасячэннем лініі змены дат.

Бухта Прадбачання - адна з найпрыгажэйшых мясцін на Чукотцы. Гэтым пунктам завяршылася падарожжа па Расіі. Экіпаж зараз знаходзіцца на Алясцы і гатовы пакараць ЗША. У планах беларускай каманды абляцець гару Макензі - самую высокую ў Паўночнай Амерыцы.