Больш як 7 тысяч кіламетраў ззаду. Беларускія пілоты працягваюць падарожжа вакол Зямлі. Зараз экіпаж пераадолеў большую частку тэрыторыі Расіі. Лётчыкі рэгулярна трымаюць сувязь з нашым тэлеканалам і дзеляцца відэа свайго падарожжа. Пройдзена 14 гарадоў, беларусы ўжо былі над Байкалам. У мінулым і шэраг складанасцяў. Напрыклад, у аэрапорце Астаф’ева пришлось тэрмінова рамантаваць самалёт (работы доўжыліся ўсю ноч), ва Уфе садзіліся ў цемры (напрамак пасадкі падказвалі з зямлі аўтамабільнымі фарамі), а на аэрадроме ў Омску не аказалася сталовай. Наперадзе чакаюць перапады тэмператур - ад сарака градусаў цяпла да нуля. Нягледзячы на цяжкасці экіпаж адчувае сябе добра, хоць яшчэ і не прыстасаваўся абедаць на борце самалёта. У сярэднім у небе пілоты знаходзяцца па 8 гадзін за дзень.
Наперадзе ў экіпажа нязведаная Аляска, ужо знаёмая Амерыка і складаная Трансатлантыка. Беларусы, нагадаем, стартавалі тыдзень таму з аэрадрома ў Ліпках. У Мінск пілоты плануюць вярнуцца ў сярэдзіне верасня.













