Беларускія аператыўнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, якога шукае Інтэрпол

28 февраля 2019

У Францыі ён завочна прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі за ўчыненне злачынстваў у складзе арганізаванай групы і легалізацыю злачынных даходаў. Паводле звестак праваахоўнага ведамства, Бадры Аданая ў крымінальным асяроддзі носіць тытул злодзея ў законе і вядомы як Тамаз Новарасійскі. Аперацыю правялі аператыўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Зараз Бадры Аданая арыштаваны. Вырашаецца пытанне наконт яго экстрадыцыі. Паводле інфармацыі МУС, яшчэ ў 1986 годзе ён сабраў банду для ўчынення эканамічных злачынстваў, вымагальніцтваў, махлярстваў, гандлю наркотыкамі і зброяй у Новарасійску. У гэты ж час быў каранаваны. Вядома, што таксама ўчыняў злачынствы ва Украіне. Неаднаразова судзімы за злачынствы супраць уласнасці і незаконны абарот наркотыкаў.