Пацыента з Украіны выратавалі ў беларускім цэнтры неўралогіі і нейрахірургіі. У мужчыны была буйная пухліна ў спінным мозгу. З-за таго, што ўтварэнне знаходзілася ўсярэдзіне органа (а гэта рэдкая паталогія), урачы з іншых краін адмаўляліся ад аперацыі. Нашы медыкі правялі поўны агляд пацыента і ўсё ж вырашыліся на ўмяшанне - досыць рэдкае, аднак вопыт у нашых нейрахірургаў ужо быў. Штогод яны аперыруюць каля 10 пацыентаў з такімі пухлінамі.
Аляксандр Галаўко, вядучы навуковы супрацоўнік нейрахірургічнага аддзела РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі: "Сітуацыя ўскладнялася тым, што пухліна мела вялікія памеры і размяшчалася ў шыйным аддзеле спіннога мозгу. Рызыка такіх умяшанняў абумоўлена высокай рызыкай развіцця інвалідызацыі ў пасляаперацыйным перыядзе. Пацыент устаў на ногі на наступны дзень пасля перавядзення з рэанімацыі ў наша аддзяленне, а з другога дня пачаў хадзіць па аддзяленні".
Дарэчы, толькі летась у РНПЦ неўралогіі па дапамогу звярнуліся 350 пацыентаў з-за мяжы. 65 з іх прааперыралі беларускія нейрахірургі.
Беларускія нейрахірургі правялі рэдкую аперацыю
14 июля 2020













