Беларускія міратворцы заваявалі серабро на турніры ва Уэльсе

22 Лістапада 2019
Байцы міратворчай роты 103-яй асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ўзялі серабро на прэстыжным спаборніцтве ва Уэльсе. За перамогу змагаліся каля 140 каманд з розных краін. Пошук аб'екта, аказанне першай медыцынскай дапамогі, пераадоленне перашкод, арыентаванне на мясцовасці. За кароткі час удзельнікам трэба было выканаць шэраг найскладанейшых задач. Дарэчы, летась беларускія міратворцы прывезлі на Радзіму ўзнагароду вышэйшай спробы. Зараз да золата не хапіла ўсяго некалькі балаў. 

Напярэдадні вайскоўцы сустрэліся з вучнямі 28-ай школы Віцебска. Міратворцы для дзяцей арганізавалі паказальныя выступленні, расказалі аб сваёй місіі і разам  упрыгожылі "дрэва міру". Адзначым, патрыятычнаму выхаванню ў гэтай школе надаюць пільную ўвагу - тут працуе міні-музей, дзеці ўдзельнічаюць у даследчай працы.