Беларускія медыкі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы трохмесяцоваму дзіцяці

21 сентября 2018

Беларускія медыкі першымі з краін СНД правялі найскладанейшую аперацыю трохмесяцоваму пацыенту. У РНПЦ дзіцячай хірургіі паступіла дзіця з сіндромам гіпаплазіі левых аддзелаў сэрца. З такім дыягназам ва ўсім свеце людзям праводзяць многаэтапную хірургічную карэкцыю, у шэрагу выпадкаў патрабуецца нават перасадка сэрца. Беларускія ўрачы правялі аперацыю, якая доўжылася 14 гадзін. На 3 гадзіны сэрца дзіцяці было спынена. Але затым забілася, ужо стаўшы здаровым. Штогод такіх аперацый па ўсім свеце выконваюць не больш як 10. Як сябе адчувае малы, глядзіце ў "Панараме".