Беларускія медыкі рыхтаваліся да II Еўрапейскіх гульняў на працягу года

24 июня 2019

Адно з важных пытанняў на такіх буйных форумах - гэта праца медыкаў. Дык вось, нашы дактары рыхтаваліся да Гульняў на працягу года! І галоўная задача тут - размеркаваць патокі пацыентаў так, каб і мы з вамі, і спартсмены, і балельшчыкі маглі атрымаць аператыўную меддапамогу ў любы час сутак. Усяго для ўдзельнікаў спартыўнага форуму задзейнічана 7 бальніц. А ў студэнцкай вёсцы з нуля пабудавалі цэлую паліклініку з найноўшым абсталяваннем для аднаўлення спартсменаў пасля спаборніцтваў. Брыгады дактароў таксама будуць працаваць у аэрапорце, на вакзалах, у медыяцэнтрах і, вядома, на саміх стадыёнах.

Але самае галоўнае, што хвалюе жыхароў сталіцы, - ці не зменіцца якасць абслугоўвання для нас саміх?

Вось аб усім аб гэтым раскажа Юлія Грызунт (відэа).