Звыш паўтары тысячы дзяцей звярнуліся па дапамогу да медыкаў менш чым за месяц. Прычына - халадовыя і галалёдныя траўмы. Аб гэтым расказалі ў Генпракуратуры Беларусі. Зімовыя забавы нярэдка заканчваюцца трагічна. Медыкі фіксуюць рост колькасці дзіцячых траўм падчас катання на цюбінгах - з кожным годам праблема становіцца больш сур'ёзнай. Найбольш небяспечныя неабсталяваныя горкі, але часта самі дзеці гэтага не ўсведамляюць: ляцяць на санках, цюбінгах са схілу, а пра наступствы прыходзіцца думаць пазней.
Калі праблема ўжо выйшла на ўзровень Генпракуратуры, варта задумацца. У ведамстве нагадваюць бацькам пра неабходнасць кантраляваць вольны час сваіх дзяцей, а для зімовых забаў выбіраць бяспечныя месцы. Акрамя таго, важна забяспечыць дзіця надзейнай экіпіроўкай. Гэтыя меры дапамогуць зрабіць адпачынак бяспечным.













