Беларускія майстры цырульніцкага і пазногцевага мастацтва ўвайшлі ў топ-5 сусветнай б’юці-індустрыі

21 сентября 2019

На чэмпіянаце ў Парыжы прадстаўнікі нашай дэлегацыі занялі лідзіруючыя месцы.

За беларускіх прафесіяналаў хварэла і Вольга Мядзведзь. Павільён нумар 6 аднаго з найбуйнейшых выставачных цэнтраў Еўропы - Порт-дэ-Версаль у Парыжы - на некалькі дзён стаў Мекай высокай цырульніцкай моды. Больш за паўтары тысячы лепшых майстроў, чэмпіёнаў сваіх краін і кантынентаў, сышліся ў паядынках на сусветным форуме, каб заваяваць званне заканадаўцы моды на наступны сезон і ўвайсці ў гісторыю.

У сезоне-2019 беларуская дэлегацыя прадставіла 15 канкурсантаў у дзесяці намінацыях, і амаль у кожнай мы з узнагародай.

Беларусы вярнуліся з узнагародамі з чэмпіянату свету па цырульніцкім мастацтве

Беларуска адрэстаўравала Нотр-Дам дэ Пары. Праўда, на пазногцях. Для ўзнаўлення ключавых фігур парыжскай славутасці бронзаваму прызёру чэмпіянату свету Наталлі Каральковай спатрэбілася некалькі месяцаў.

У гэтай маленькай скрыначцы тры месяцы штодзённай працы. Кампазіцыю паводле фільма "Зорка нарадзілася" Аліна Купцова прадставіла дзякуючы галоўнаму герою і рэжысёру Брэдлі Куперу, а больш дакладна - яго ўсмешцы. Не пралічылася - Беларусі Купер і Гага прынеслі чацвёртае месца.

За намі і два камандныя залікі Ladies fashion і Prestige, чацвёртае і пятае месцы адпаведна. У катэгорыях, спаборніцтва ў якіх доўжылася два дні, улічваліся не толькі прычоскі і майстэрства іх выканання, але і вобраз у цэлым. Яшчэ адна перамога засталася без узнагароды. Так заведзена, што ўшаноўваюць толькі першае месца, а наша Кацярына Барысюк увайшла ў топ-3 анлайн-конкурсу па трэндавай мужчынскай стрыжцы.