Беларускія каледжы і тэхнікумы падвялі вынікі ўступнай кампаніі

27 августа 2019

Студэнтамі сталі 37 тысяч чалавек. 24 тысячы абітурыентаў залічаны на бюджэт. Сярод іх  14 тысяч дзевяцікласнікаў. Як адзначылі ў Міністэрстве адукацыі, план на бюджэт сёлета быў павялічаны. А рашылася паступаць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы  пасля 9 класаў больш школьнікаў з-за тэрмінаў навучання, якія скараціліся з мінулага года. Прыём дакументаў на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці пачнецца 1 кастрычніка, завершыцца  30 лістапада. Што да іншаземцаў, то яны могуць падаваць дакументы да сярэдзіны кастрычніка. Усяго ж адукацыю  можна атрымаць па 156 спецыяльнасцях. 

Спецыялістамі па сурдакамунікацыі стануць 30 чалавек. Яны будуць вучыцца на бюджэце ў сталічным лінгвагуманітарным каледжы. Прахадны бал на гэтую спецыяльнасць быў адным з самых высокіх.