Беларускія мастакі запускаюць анлайн-аўкцыён "ДЗЯКУЙ!"

15 апреля 2020
Мастацтва на дапамогу медыкам. Сёння беларускія мастакі запускаюць анлайн-аўкцыён "ДЗЯКУЙ!". Сотня сучасных беларускіх аўтараў выставіла свае работы на продаж у інтэрнэце. На атрыманыя грошы купяць сродкі індывідуальнай засцярогі і медыцынскае абсталяванне. Частку накіруюць на харчаванне работнікаў медустаноў і станцый хуткай дапамогі. Кожны, хто жадае, можа прапанаваць сваю цану за выстаўленыя ў Сетцы творы. Лот дастанецца таму, хто заявіць найбольшую суму. Дабрачынны анлайн-аўкцыён "ДЗЯКУЙ!" прадоўжыцца сем дзён.