Беларускія хірургі выканалі ўнікальную аперацыю на лёгкім

11 февраля 2013
У аперацыйнай працавалі адразу 9 медыкаў у аддзяленні трансплантацыі таракальнай хірургіі. Гэта аперацыя - не перасадка ў звычайным разуменні, маніпуляцыі праводзіліся не з донарскім органам, а з хворым лёгкім самога пацыента. Увесь гэты час жыццё мужчыны падтрымлівалі спецыяльныя апараты.
Сёння пацыент адчувае сябе добра і праз тыдзень плануе вярнуцца дамоў. Як прызналіся медыкі, гэтая аперацыя, магчыма, першы сур'ёзны крок на шляху да правядзення ў Беларусі трансплантацыі лёгкага, якая запланаваная на другое паўгоддзе 2013-га.