8 октября 2020
У РНПЦ дзіцячай хірургіі падарылі другое жыццё нованароджанай з дабраякаснай пухлінай лімфатычных сасудаў. Маленькую пацыентку - яна з двайнят - прааперыравалі на шосты дзень пасля нараджэння. Хірургічнае ўмяшанне доўжылася больш за 7 гадзін. Лімфангіёма на шыі дзяўчынкі сціскала трахею, стрававод і сасуды, якія жывілі галаўны мозг. Зараз малая ў рэанімацыі, яе стан не выклікае турботы.
Да 150 нованароджаных з парокамі развіцця прымаюць у РНПЦ дзіцячай хірургіі штогод
РНПЦ дзіцячай хірургіі штогод прымае ад 80 да 150 нованароджаных з парокамі развіцця, якія вырашаюцца хірургічным шляхам. І яшчэ каля 200 малых паступаюць сюды з парокамі сэрца.