Шлях да новага жыцця даўжынёю на 10 000 кіламетраў. Беларускія хірургі правялі найскладанейшую аперацыю па перасадцы печані пацыенту з Японіі. Унікальны выпадак: акрамя цырозу печані і тромбаў ва ўсіх сасудах вен органаў брушной поласці, у пацыента пачаў развівацца рак. Іншымі словамі, сасуды новай печані нельга было злучыць з сасудамі японца. Падобную трансплантацыю ў Беларусі, як і на ўсёй постсавецкай прасторы, рабілі ўсяго сем разоў. Японскі пацыент стаў восьмым. Дарэчы, пасля таго як быў пастаўлены смяротны дыягназ, замежныя медыкі адразу ж параілі хвораму адправіцца менавіта ў Беларусь.
Алег Румо, кіраўнік РНПЦ трансплантацыі органаў і тканіны: "Ёсць з гэтых аперацый, аперацый па перасадцы печані, тыя віды аперацый, якія даступныя адзінкам. Якія выконваюцца толькі ў невялікай колькасці цэнтраў па ўсім свеце, і вось тыя цэнтры, якія назапасілі такі каласальны, а каласальны - гэта ўжо 5-7 аперацый для гэтых відаў умяшанняў, вопыт - яны вядомыя ва ўсім свеце".
Штогод у Беларусі праводзіцца больш за чатырыста трансплантацый розных органаў. 70 з іх - аперацыі на печань. Каля 10% усіх працэдур прыпадае на замежных пацыентаў.













