Беларускія хірургі правялі аперацыю па рэтрансплантацыі сэрца

28 сентября 2018

Беларускія хірургі чарговы раз здзівілі. Яны правялі аперацыю па рэтрансплантацыі сэрца.

Іншымі словамі, пацыенту перасадзілі сэрца 2 разы. У 2013 годзе мужчыну спатрэбілася перасадка галоўнага органа. Аперацыя прайшла паспяхова. Праз некалькі гадоў арганізм пачаў адрыньваць чужое сэрца, урачы правялі яму яшчэ адну перасадку. Аперацыя доўжылася 12 гадзін, працавалі 5 хірургаў. З унікальным пацыентам пагутарыла Юлія Грызунт.

Да 36 гадоў у Аляксандра Капцюка не было праблем са здароўем. Ды і сардэчнымі захворваннямі не пакутаваў ніхто з родных. Таму першым болям у грудзі Аляксандр не надаў ніякага значэння. І ўжо сапраўды не думаў аб тым, што яго роднае сэрца перастане працаваць. Але ў 2013 годзе Аляксандру прыйшлося вытрымаць першую перасадку галоўнага органа.

Аднак праз 5 гадоў арганізм пачаў адрыньваць чужое сэрца. Артэрыі, праз якія кроў паступае ў сэрца, пачалі звужацца. Адзіны шанец выратаваць пацыента - зрабіць паўторную перасадку органа. Да гэтага беларускія кардыёлагі яшчэ ні разу не праводзілі аперацыю такой складанасці.

Аперацыя доўжылася 12 гадзін. Хоць звычайная трансплантацыя займае не больш як восем. У працэдуры ўдзельнічалі адначасова 5 хірургаў.

Зараз пацыента ўжо перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату. Яго арганізм пакуль вельмі слабы, аднак, паводле слоў урачоў, Аляксандр Капцюк ужо ідзе на папраўку.

З тых часоў як у РНПЦ кардыялогіі правялі першую трансплантацыю сэрца, мінулі ўжо практычна 10 гадоў. За спінай у хірургаў - больш як тры сотні аперацый, уключаючы такія складаныя комплексныя перасадкі, як, напрыклад, адначасовая трансплантацыя сэрца і лёгкіх.