Беларускія католікі рыхтуюцца адзначыць галоўнае свята - Нараджэнне Хрыстовае

24 декабря 2016

Зусім хутка пачнуцца  святочныя набажэнствы ва ўсіх заходнехрысціянскіх храмах свету. Па традыцыі   галоўныя і асабліва сімвалічныя  праходзяць у Віфлееме і Рыме. Больш за мільярд з чвэрцю католікаў з розных краін свету чакаюць паслання Папы Рымскага Францыска. Дарэчы, беларусы ў прамым эфіры змогуць пачуць зварот пантыфіка бліжэй да апоўначы. Белтэлерадыёкампанія будзе весці трансляцыю з Ватыкана. Адразу пасля "Панарамы" тэлеканал "Беларусь 1" у прамым эфіры пакажа галоўную калядную службу Беларусі. Архібіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч правядзе  святую літургію, месцам якой сёлета абраны невялікі гарадок  Ракаў Валожынскага раёна. Там працуе наша здымачная  група. На прамой сувязі са студыяй наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).