Беларускія IT-спецыялісты дзеляцца вопытам, як ствараць разумны свет

31 июля 2019

Кампанія-рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій праводзіць маштабную канферэнцыю. У Мінск прыехалі больш за  600 экспертаў з усяго свету. Гэта прадпрымальнікі і прадстаўнікі прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць нашу распрацоўку. Сістэма маніторынгу дазваляе аператыўна адсочваць змяненні ў працы любога аб'екта. Напрыклад, калі ў кававым аўтамаце закончыліся кубкі, уладальнік адразу атрымае апавяшчэнне на свой смартфон. Вядома, такі сэрвіс знайшоў прымяненне і ў прамысловасці, галоўны эфект - эканомія рэсурсаў. Асаблівы попыт  у транспартных кампаній.

Аляксандр Куўшынаў, дырэктар кампаніі-распрацоўшчыка: "Самая вялікая эканомія  менавіта на паліве. Дзякуючы нашай сістэме прадпрыемствы пазбаўляюцца ад крадзяжоў паліва, прадпрыемствы аптымізуюць рэйсы, аптымізуюць маршруты. Эканомія самая вялікая на паліве, на расходных матэрыялах, на змяншэнні прабегу".

Беларуская кампанія-распрацоўшчык абслугоўвае ўжо больш за  2 мільёны аб'ектаў па ўсім свеце.