Беларускія і расійскія вайскоўцы праводзяць сумесныя вучэнні

22 августа 2017

Галоўная мэта манеўраў - падрыхтоўка органаў ваеннага кіравання, а таксама сродкаў Узброеных сіл дзвюх краін да сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2017". У Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях будуць адпрацоўвацца пытанні тэхнічнага прыкрыцця аб'ектаў, арганізацыя аэрадрома і забеспячэнне пасадкі-ўзлёту самалётаў з аўтадарогі, загрузка боепрыпасаў і шматлікае іншае. Усяго ў манеўрах задзейнічана звыш 2,5 тысячы вайскоўцаў і каля 500 адзінак спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі.