Беларускія і расійскія навукоўцы стварылі ўнікальную вытворчасць лактаферыну

25 марта 2016

Дэпутаты Парламенцкага сходу абедзвюх краін наведалі прадпрыемства "Лактыс", дзе займаюцца вырабам высокаэфектыўных і біялагічна бяспечных лекаў новага пакалення, а таксама харчовых прадуктаў на аснове лактаферыну чалавека. Яго атрымліваюць з малака трансгенных коз.

Саюзная праграма "БелРасТрансген" была запушчаная ў 2003. Для гэтага на базе малочнага камбіната "Лактыс" у Вялікім Ноўгарадзе і біялагічнага цэнтра па жывёлагадоўлі ў Жодзіне быў створаны статак коз - прадуцэнтаў лактаферыну чалавека. Прадукт прайшоў паспяховыя клінічныя выпрабаванні.