Беларускія і расійскія хірургі правялі аперацыю ў рэжыме анлайн

17 ноября 2017

Аперацыю ў рэжыме анлайн сёння правялі беларускія і расійскія хірургі ў Гродзенскай клінічнай бальніцы. Такі сучасны фармат значна больш навочны і эфектыўны за стандартную вусную лекцыю. Інтэрактыўны праект ішоў адначасова і ў лекцыйнай зале, і ў аперацыйнай. І быў прысвечаны лячэнню атлусцення, а таксама выкарыстанню не інвазіўнай хірургіі. Гэты перспектыўны кірунак для ўсёй сучаснай медыцыны.

Аляксандр Неймарк, загадчык навукова-даследчай лабараторыі цэнтра імя У. А. Алмазава (Расія): 

"Усе аперацыі выконваюцца лапараскапічна - гэта ўжо не інвазіўна. Лапараскапічныя тэхналогіі дазваляюць ужо праз 2-3 гадзіны пасля аперацыі пацыенту ў палаце апынуцца, уставаць на ногі, хадзіць і на 4-я суткі ісці дамоў".

Сяргей Візгалаў, намеснік галоўнага дырэктара па хірургіі Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы: 

"У нас былі калегі з Літвы наконт праблем паталогій падстраўнікавай залозы, калегі з Польшчы - быў майстар-клас наконт пасляаперацыйнай грыжы. Былі маскоўскія калегі наконт праблемы грыж стрававальнай атворыны дыяфрагмы. Усё гэта дазваляе нашаму калектыву выконваць самыя складаныя і высокатэхналагічныя аперацыі".

Удзельнікамі майстар-класа сталі больш як 200 эндакрынолагаў, тэрапеўтаў і хірургаў. Штогод на базе Гродзенскай клінічнай бальніцы праходзяць сотні аперацый, некаторыя з якіх выконваюцца толькі тут.