Беларускія і польскія мытнікі плануюць стварыць скразныя зялёныя калідоры

12 февраля 2013
Калі грамадзянін пры выездзе з краіны выбіраў зялёны калідор, то аўтаматычна ён праходзіў па гэтым калідоры і на сумежным баку. Мытны камітэт Беларусі разглядае магчымасць выкарыстання скразных зялёных калідораў падчас чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе ў Мінску. У парадку эксперыменту ўжо гэтым летам такая сістэма будзе апрабаваная ў пункце пропуску Кузня-Брузгі.