Беларускія межы адкрыліся для іншаземцаў

25 апреля 2014

Бязвізавы рэжым. Спецыяльныя калідоры для замежных балельшчыкаў і спартсменаў афіцыйна адкрыліся сёння. Тры хвіліны - менавіта столькі зойме мытны кантроль для хакейных фанатаў, якія едуць у Беларусь наземнымі відамі транспарту. Сімвал чэмпіянату - зубр Волат - асабіста паказвае кірунак Мінск-Арэны. Сам жа надгляд у КПП для гасцей першынства будзе максімальна непрыметным. Як адзначаюць эксперты, настолькі дэмакратычнае стаўленне да іншаземцаў цяжка сабе ўявіць.


Сяргей Барысюк, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: Дадаткова праведзена ўзмацненне мытных змен, а таксама адпрацаваныя схемы ўзаемадзеяння з сумежнай мытнай службай, з пагранічнай службай Рэспублікі Беларусь, з іншымі кампетэнтнымі ведамствамі. Гэта дазваляе лічыць, што мытныя органы Рэспублікі Беларусь гатовыя гарантаваць камфортнае і бяспечнае перасячэнне мяжы гасцямі і ўдзельнікамі чэмпіянату свету па хакеі.


Як адзначылі ў мытні, найбольшая колькасць балельшчыкаў чакаецца са скандынаўскіх краін. Але нават у пікавыя моманты нагрузкі ў КПП чэргі не прагназуюцца. У зоне дзеяння Гродзенскай мытні запусцяць шматмоўную інфармацыйную групу. Працаваць яна будзе кругласутачна.