Беларускія гідролагі б'юць трывогу

8 июня 2018

У найбліжэйшыя дні на Дняпры ля горада Рэчыцы ўзровень вады апусціцца ніжэй за адзнаку, пры якой узнікаюць цяжкасці ў рабоце рачнога транспарту. Гэта звязана з засушлівым надвор'ем. У выхадныя па паўднёвым захадзе будзе да 28, без ападкаў. З панядзелка месцамі пройдуць навальніцы, а з аўторка кароткачасовыя дажджы па ўсёй краіне і да плюс 30.