Беларускія фармацэўты распрацоўваюць уласную вакцыну ад грыпу

15 октября 2015

Лінію па вытворчасці лекаў ужо рыхтуе сумесная беларуска-расійская кампанія. Гэта напярэдадні расказалі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню працаўніка фармацэўтычнай прамысловасці, які сёння адзначаецца ў нашай краіне. Зараз у Беларусі 30 прадпрыемстваў маюць сертыфікат на выраб медпрэпаратаў. Прычым, тры - міжнароднага ўзроўню. Расце попыт на беларускія лекі і за мяжой. Пастаўкі нашай прадукцыі ідуць у 29 краін.

Віктар Шэйн, намеснік дырэктара дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Беларусі:

"На бягучы момант усе нашы фармацэўтычныя прадпрыемствы асвойваюць новую наменклатуру лекавых сродкаў, якія раней не вырабляліся, а шырока завозіліся імпарцёрамі і пастаўлялася на рынак РБ па выніках цэнтралізаваных конкурсаў. Адзін з такіх прэпаратаў анексапарын будзе засвоены ў бягучым годзе на РУП "Белмедпрэпараты" і будзе шырока скарыстаны ўжо як айчынны лекавы сродак".

Сёння амаль палова ўсіх лекаў у аптэках краіны - пад маркай "Зроблена ў Беларусі".