Конкурс праходзіць у рамках Армейскіх гульняў 2020. Наша каманда, а гэта 12 чалавек, паказала прафесіяналізм ваджэння легкавых і грузавых аўтамабіляў. З лёгкасцю кіруючы 8-тоннымі КамАЗамі, (тэхніку дае расійскі бок) беларускія вайскоўцы годна прайшлі ўсе віды выпрабаванняў - траншэі, равы і касагоры. Конкурс "Эстафета" складаўся з некалькіх этапаў. Трэба было пераадолець водныя перашкоды, таксама прайсці няпростую трасу, якая складалася з розных відаў глебы: чарназёму, гліны і мелу. І тут галоўнае было не загразнуць або наадварот з-за слізкай дарогі не вылецець з маршруту.
Сапернікамі беларусаў былі экіпажы з Расіі, Кітая і Узбекістана. Па выніках індывідуальных гонак конкурсу "Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі" наша каманда ўзяла тры бронзавыя медалі.
Беларускія экіпажы прынялі ўдзел у конкурсе "Майстры аўтабранятанкавай тэхнікі"
29 августа 2020













