Беларускія дызайнеры шыюць спецыяльнае адзенне для дзяцей з асаблівасцямі развіцця

19 февраля 2018

Каля сотні маленькіх беларусаў з 4 дзіцячых дамоў рыхтуюцца да свайго першага моднага паказу. Яны самі будуць выступаць у ролі вядучых, танцораў і мадэляў.

Наталля Свідуновіч, кіраўнік праекта "Дзеці" дабрачыннага фонду імя Прападобнай Ефрасінні Полацкай:

"Напрыклад, у Маладзечанскай школе-інтэрнаце дзеці з асаблівасцямі зроку. Для іх адзенне расшываецца шрыфтам Брайля. Яны змогуць чытаць, якое гэта адзенне, які колер, з чым спалучаецца, як яго даглядаць. У першую чаргу праект накіраваны на сацыялізацыю дзяцей, каб яны маглі інтэгравацца ў грамадства, і паказаць, што яны такія ж дзеці, як і ўсе астатнія".

Незвычайныя ўборы дызайнеры прэзентуюць ужо 4 сакавіка ў адным са сталічных тэатраў. Кожнаму ўдзельніку праекта дастануцца 2 касцюмы.