Беларускія дыпламаты эвакуіраваныя з Трыпалі ў Туніс

1 августа 2014
Беларускія дыпламаты эвакуіраваныя з Трыпалі ў Туніс з-за абвастрэння ваенна-палітычнай сітуацыі ў Лівіі - паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны. Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што пасольства працягне здзяйсняць свае функцыі, уключаючы неабходныя кантакты з лівійскімі ўладамі. Пытанне аб вяртанні беларускай дыпмісіі ў Трыпалі будзе разгледжанае з улікам далейшага развіцця сітуацыі. У ведамстве нагадваюць грамадзянам: ад паездак у Лівію лепш устрымацца да нармалізацыі становішча ў гэтай краіне. Сітуацыя ў Лівіі абвастрылася ў пачатку ліпеня. За апошнія тыдні падчас сутыкненняў паміж баевікамі-ісламістамі і вайскоўцамі загінулі больш як 150 чалавек. Напярэдадні экстрэмістам атрымалася захапіць другі па велічыні горад краіны - Бенгазі.