Беларускія дзіцячыя кардыяхірургі правялі 5 паспяховых аперацый у Арабскіх Эміратах

24 января 2019

Самую складаную - на сэрцы 7-месячнага дзіцяці. У студзені спецыялісты РНПЦ дзіцячай хірургіі правялі ўмяшанні і майстар-класы ў клініцы Аль-Касімі. Карэкцыя прыроджаных парокаў сэрца ў малышоў праходзіла там упершыню. Беларуская каманда складалася з 7 урачоў і 6 медсясцёр. Падрыхтоўка да працы ў Эміратах доўжылася паўтара года, бо за мяжой трэба было не толькі дапамагчы ў асваенні новых методык. Беларускія медыкі павінны былі паўдзельнічаць у стварэнні цэлага цэнтра дзіцячай хірургіі на базе клінікі Аль-Касімі.

Канстанцін Драздоўскі, дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі, галоўны пазаштатны дзіцячы кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "Перш за ўсё стварэнне кардыяхірургіі дзіцячай - гэта навучанне спецыялістаў. У ААЭ даволі нядрэннае абсталяванне ў клініцы, якое дазваляе выконваць аперацыі дзецям. Аднак стварэнне кардыяхірургіі патрабуе навучанне спецыялістаў і навучанне ні аднаго месяца і ні аднаго года. Гэта шматгадовае фарміраванне каманды. Мы маем такі вопыт. Мы дапамагалі фарміраваць дзіцячую кардыяхірургію ў Расіі і ў Азербайджане".

У цэлым экспарт медпаслуг летась у нашай краіне склаў амаль 40 мільёнаў долараў. Найбольш актыўна паслугамі беларускіх медыкаў карыстаюцца жыхары Расіі, Украіны, Азербайджана, Грузіі, Вялікабрытаніі і Кітая.