Беларускія дэсантнікі прыбылі ў Калінінградскую вобласць

18 сентября 2013

Нашы вайскоўцы сумесна з расійскімі прымуць удзел у заключным этапе вучэнняў Захад-2013. І зараз на аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам чакаюць прылёту аператыўных груп з Арменіі і Казахстана. Нагадаем, вайскоўцы адпрацуюць узаемадзеянне з воінскімі кантынгентамі калектыўных сіл аператыўнага рэагавання дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Узаемадзеянне-2013. Усяго ж будзе задзейнічана звыш 600 чалавек і каля 60 адзінак баявой тэхнікі з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Вучэнні пройдуць з 20 па 25 верасня на агульным фоне з сумеснымі вучэннямі беларуска-расійскіх Узброеных Сіл Захад-2013.