Беларускія дэсантнікі рыхтуюцца да высадкі на Паўночны полюс

4 февраля 2016

Гуманітарная пошукава-выратавальная экспедыцыя адбудзецца пры падтрымцы расійскіх вайскоўцаў. Гэтую і іншыя тэмы двухбаковага супрацоўніцтва сёння абмяркоўваюць у Міністэрстве абароны. З рабочым візітам у Мінск прыехала расійская дэлегацыя. Трэба дамовіцца і пра сумесныя вучэнні. Большасць з іх пройдзе з удзелам падраздзяленняў сіл спецаперацый Беларусі і паветрана-дэсантных войскаў Расіі на тэрыторыі дзвюх дзяржаў. Правядзенне сумесных манеўраў стала традыцыяй. Іх мэта - умацаванне супрацоўніцтва.