Беларускія дэпутаты абмяркоўваюць законапраект па адказнасці за п'янае кіраванне

19 июня 2013

Лёс п'яных вадзіцеляў у руках дэпутатаў. У гэтыя хвіліны ў Авальнай зале беларускага парламента разглядаецца нашумелы законапраект, які ўзмоцніць адказнасць за п'яную язду за рулём. Законапраект быў унесены на разгляд у парламент Прэзідэнтам краіны. Такім чынам, асноўныя прапановы - узмацніць адказнасць нецвярозых вадзіцеляў за кіраванне машынай у стане ап'янення і таксама за перадачу права кіравання такому чалавеку. Штрафы вырастуць у выніку да 10 мільёнаў рублёў. Таксама дэпутаты прапаноўваюць узмацніць і крымінальнае пакаранне.


Прадстаўляе законапраект генпракурор Аляксандр Канюк. З улікам грамадскага рэзанансу парламентарыі вырашылі разгледзець праект закона адразу ў двух чытаннях, каб паскорыць яго ўступленне ў сілу.