Беларускія банкі пакрываюць страту кліентам

12 июля 2013
Гаворка ідзе аб трымальніках пластыкавых карт, з рахункаў якіх злачынцы выкралі грошы ў чэрвені. Напярэдадні Следчы камітэт раскрыў справу, у якой замяшаная група малдаван. Двое мужчын і дзве жанчыны з дапамогай так званых скімераў, устаноўленых на двух сталічных банкаматах, атрымалі рэквізіты некалькіх тысяч банкаўскіх карт. Пазней госці з поўдня змаглі перавесці ў наяўныя грошы каля паўмільярда рублёў. На гэты момант адзін з банкаў выплаціў 350 мільёнаў рублёў пацярпелым кліентам, і такім чынам са свайго боку цалкам разлічыўся па даўгах. Яшчэ два банкі пакуль вырашаюць праблемнае пытанне.

Тром з падазроных удалося ўцячы, яны абвешчаны ў вышук. Куды сыходзяць сляды і ці можна засцерагчы сябе? Сакрэты раскрые выніковая праграма Зона Х - сёння ў вячэрнім эфіры.