Беларускія авіятары МНС вярнуліся з баявога задання ў Турцыі

3 ноября 2019
Напярэдадні два барты прызямліся на аэрадроме Ліпкі. На двух верталётах Мі-8 экіпажы авіяцыі МНС паўгода змагаліся з ляснымі пажарамі ў Турцыі. 

За гэты перыяд авіятары правялі 230 вылетаў і скінулі на палаючыя лясы больш за паўтары тысячы тон вады. 

Таксама беларускія лётчыкі дапамагалі дабірацца да месца надзвычайнага здарэння іншым ратавальнікам. Адзначым, што працаваць авіяцыі  даводзілася ў вельмі складаных умовах высакагор'я  і гарачага клімату. 

Авіяцыя МНС Беларусі рэгулярна аказвае дапамогу іншым краінам у барацьбе са стыхійнымі бедствамі ў самых складаных умовах. Нашы ратавальнікі тушылі пажары ў Расіі, Латвіі, Грузіі, Грэцыі, дапамагалі пры паводцы ў Сербіі.