Беларускія авіякругасветчыкі ўсё бліжэй да дома: ззаду Амерыка

11 сентября 2018

Мы працягваем сачыць за нашымі першымі авіякругасветчыкамі. Беларускія пілоты ўсё бліжэй да дома. Ззаду ўся Амерыка. Экіпаж пераадолеў возера Мічыган (яно ўваходзіць у пяцёрку вялікіх азёр ЗША) і раку Каларада. У гэтыя хвіліны палёт ажыццяўляецца над Атлантычным акіянам. Курс на Ісландыю. Далей Нарвегія.

Для бяспечнага пералёту над Атлантыкай у экіпажа на борце спецыяльныя гідракасцюмы. У выпадку прываднення ёсць выратавальны плыт. Гэта абавязковыя патрабаванні. GPS-трэкеры паказваюць перамяшчэнне самалёта ў рэальным часе. За гэтай інфармацыяй сочаць і выратавальныя службы. Пілоты спадзяюцца на спрыяльнае надвор'е. Усе папярэднія дні быў моцны бакавы вецер.