Стаміліся ад вакханаліі і спартсмены. Беларускія атлеты жадаюць спакойна, без уцягвання ў палітычныя працэсы рыхтавацца да важных міжнародных стартаў і Алімпійскіх гульняў. Аб гэтым заявіла двухразовая чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў Васіліса Марзалюк падчас рабочай нарады ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі. Паводле яе слоў, спартсмены плануюць звярнуцца ў Міжнародны алімпійскі камітэт і выказаць нязгоду з пазіцыяй Свабоднага аб'яднання спартсменаў, члены якога заклікаюць міжнародныя спартыўныя структуры пазбавіць НАК Беларусі прызнання ў Міжнародным алімпійскім руху. Як адзначыла Марзалюк, галоўнае ў гэты адказны перадалімпійскі перыяд спакойна рыхтавацца, а не ўдзельнічаць у палітычных спрэчках, цкаванню ў сацсетках, з чым сутыкнуліся многія з іх за апошні час.













