Беларускія артысты падтрымліваюць краіну ў барацьбе з COVID-19

14 апреля 2020
Зараз самы час, каб згуртавацца. З такім пасылам звяртаецца да кожнага народны артыст Беларусі "сябар" Анатоль Ярмоленка. Немалаважна выконваць рэкамендацыі нашых медработнікаў і максімальна імкнуцца берагчы сябе і блізкіх людзей. 

Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларусі: "Я хачу вас папрасіць выявіць цярпенне, мудрасць, тую вытрымку, такую ўласцівую нашаму народу. І слухайце парады дактароў, яны ў нас разумныя. Усё мы перажывём, як спяваецца ў нашай песні".

Важна давяраць правераным крыніцам і верыць у станоўчы вынік. Беларускія артысты аб'ядноўваюцца, каб выказаць словы падтрымкі і веры ў беларусаў і ўсю краіну.