Беларускія аграрыі набліжаюцца да адзнакі ў 3 мільёны тон намалочанага збожжа

1 августа 2020
Горача ў гэтыя дні на сельгаспалях. Кіпіць уборка. Беларускія аграрыі ўпэўнена набліжаюцца да адзнакі ў 3 мільёны тон намалочанага збожжа. Зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраныя на трэць ад запланаваных плошчаў. Па тэмпах прац лідзіруюць Гомельская і Брэсцкая вобласці: там убрана 50% ураджаю. Усяго па краіне намалочана 2 мільёны 767 тысяч тон пры сярэдняй ураджайнасці 38,4  цэнтнера з гектара. І гэты паказчык вышэйшы за леташні, нягледзячы на тое, што надвор'е гэтым летам непрадказальнае. Канец ліпеня выдаўся дажджлівым, рэзка пахаладала. Але аграрыі падстройваюцца пад кліматычныя сюрпрызы так, каб выціснуць з поля максімум.
Разам з хлебаробамі на палях гэтую невыхадную суботу правяла і наш карэспандэнт Надзея Сербіненка (відэа).