Значную частку яблыкаў, груш і ягад даюць фермеры і сельгасарганізацыі з поўдня і захаду краіны. Аднак усё больш займаюцца садоўніцтвам і ў Мінскай вобласці. Прычым па самых сучасных тэхналогіях.
Сярод сартоў яблыкаў нямала і айчынных. Так, напрыклад, "беларускае салодкае" можа даваць да 100 цэнтнераў з гектара. Аб вітаміннай разнастайнасці садоў Маладзечанскага раёна - Аляксей Кандраценка.
Яшчэ восем гадоў таму ўсё садоўніцтва нашай краіны прыносіла крыху больш за 100 тысяч тон садавіны і ягад. Сёння у два разы больш. Беларускія фермеры ахвотна высаджваюць новыя сады: толькі летась прырост на тысячу гектараў!
У цэлым з усіх відаў аграбізнесу садоўніцтва адно з самых прыбытковых, хаця шмат у чым і рызыкоўнае. Рэнтабельнасць на ўзроўні больш за 20 працэнтаў.
У кіраўніка фермерскай гаспадаркі Ігара Вятлова і зусім амаль 40 працэнтаў. Праўда, і праца каласальныя: саджанцы, угнаенні, засцярога раслін, паліванне, збор пладоў, упакоўка. А яшчэ правільна размясціць апоры і шпалеры. Вытворчасць па прынцыпе суперінтэнсіўнага саду: калі з аднаго гектара здабываюць максімум выгады. Сам вынік - якасны, таварны яблык.
У садах Ігара Вятлова свая "дружба народаў": беларускія сарты суседнічаюць з імпартнымі. Тут "алеся" з "сябрынай", а побач "хані крысп". У нашых свае перавагі, расказвае адзін з галоўных папулярызатараў садоўніцтва ў краіне Анатоль Каранько. Напрыклад, зімаўстойлівасць і натуральнасць.
Анатоль Каранько, гендырэктар беларускай асацыяцыі "Белсадгадавальнік":
Беларускі яблык сочны, экалагічна чысты і з высокім утрыманнем клятчаткі, пектынаў і вітамінаў.Але тут жа заслужаны работнік сельскай гаспадаркі дадае: пры ўсіх перавагах беларускаму яблыку складана трапіць на прылаўкі нашых жа гандлёвых сетак. Таму фермеры вымушаны экспартаваць свой яблык у Расію. Увогуле такі "геаграфічна-гастранамічны" кругазварот, упэўнены Анатоль Каранько, варта было б павярнуць на карысць свайго, роднага тавару.
Анатоль Каранько, гендырэктар беларускай асацыяцыі "Белсадгадавальнік":
Людзі гатовы завезці і паставіць яблык. Але і самім фермерам, і сельгаспрадпрыемствам трэба крыху варушыцца. Патрэбны фірменны гандаль, кірмашы. Трэба паблізу Мінска і абласных цэнтраў ствараць такія цэнтры ці рынкі, як, напрыклад, у Валяр’янаве.І такіх наватарскіх ідэй у Анатоля Каранько шмат. 70-гадовы юбіляр сёння ахвотна дапамагае фермерскім гаспадаркам краіны абменьвацца вопытам, дае парады па выбары саджанцаў, выкарыстанні найноўшых тэхналогій. Чарговая сустрэча садаводаў-энтузіястаў пройдзе ў канцы ліпеня на маладзечанскай зямлі - гасцей збярэ фермерская гаспадарка Ігара Вятлова.













