Беларуская чыгунка ўвяла новы графік руху цягнікоў

9 декабря 2018

Падчас яго складання вялікую ўвагу надалі захаванню наяўных кірункаў у зносінах з краінамі СНД і Балтыі і пашырэнню маршрутнай сеткі ў міжнародных і рэспубліканскіх зносінах. Дадаткова падчас навагодніх і калядных свят пусцяць 138 цягнікоў. Яны будуць курсіраваць з 22 снежня па 12 студзеня. Гэта 18 цягнікоў міжнародных зносін: саставы ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Бранск, Сноўск, Вільнюс і зваротна. І 120 рэгіянальных па найбольш папулярных маршрутах.