Беларуская чыгунка прапанавала новыя кантрэйлерныя перавозкі грузаў

14 апреля 2014

Гэта змяшанае чыгуначна-аўтамабільнае транспартаванне прычэпаў і трэйлераў. Такія перавозкі магчымыя ў краінах СНД, Балтыі, Фінляндыі і Балгарыі - там, дзе праходзіць каляіна 1520 міліметраў.


Нагадаем, з мінулага года паміж Беларуссю і Літвой курсіруе кантрэйлерны цягнік Нёман. У выніку дзве сталіцы злучае рэйс на 11 гадзін з улікам перасячэння мяжы, тым часам як аўтатранспарт можа стаяць у чэргах і некалькі дзён.


Нарада кіраўнікоў чыгунак СНД сабрала больш за паўсотню спецыялістаў. Падобныя сустрэчы, дзе абмяркоўваюць арганізацыю экспартна-імпартных грузаперавозак, праходзяць штогод.