Беларуская чыгунка не плануе паднімаць кошт сваіх білетаў. Аб гэтым заявіў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч у праекце "Пытанне нумар адзін". Цана не будзе змяняцца, каб чыгуначны транспарт мог канкураваць з аўтаперавозчыкамі.
Гэтыя маршруты былі скарочаныя падчас кавідных абмежаванняў. Час у шляху да Ніжняга Ноўгарада - двое сутак, прыблізна столькі ж да Мінеральных Вод. Зараз разглядаецца магчымасць прамых авіязносін Мінск - Мінводы. Расійскія курорты павінны стаць папулярным кірункам у беларусаў. Рэйс плануецца адкрыць прыблізна да лета 2024 года.













