Менш чым тры гадзіны з Гомеля да Мінска з Wi-Fi ў прасторным салоне. Беларуская чыгунка сёння адкрыла міжрэгіянальныя пасажырскія перавозкі бізнес-класа. Электрацягнік адправіўся роўна а 7-й гадзіне раніцы. Першым пасажырам уручылі памятныя сувеніры. У складзе цягніка 382 месцы для сядзення, 16 з якіх аб'яднаныя ў зону павышанай камфортнасці (тут ежу можна заказаць прама да пасадачнага месца), ёсць бар, шматфункцыянальная зона для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Месцы першага класа каштуюць крыху больш за 11 рублёў, другога класа - 8 рублёў.
З Мінска цягнік адправіцца ў 18:50. Сёння на прасторах Беларусі ў гарадскіх і рэгіянальных напрамках ужо курсіруюць 16 сучасных электрацягнікоў.













