Беларуская велагоншчыца - Таццяна Шаракова ў праграме "Жанчыны і спорт"

2 июня 2021

Беларуская велагоншчыца Таццяна Шаракова, якая нядаўна дабавіла ў сваю шырокую калекцыю ўзнагарод перамогу ў скрэтчы на этапе Кубка  нацый, стане гераіняй праекта "Жанчыны і спорт". У дзяцінстве яна ўгаварыла трэнера ўзяць яе ў секцыю веласпорту, а  ўжо ў 15 гадоў Таццяна складала канкурэнцыю ў нацыянальнай зборнай і адразу ж была заўважана замежнымі велаклубамі. Аднак падзенне на трэку і сур'ёзная траўма спіны ледзь было не паставілі крыж на яе кар'еры. Жаданне сесці на веласіпед перасіліла боль, як узнагарода за мужнасць - званне чэмпіёнкі свету і II  Еўрапейскіх гульняў.

Зараз Таццяна збіраецца на сваю трэцюю Алімпіяду, гадуе дачку Тэону, якая стала для яе дадатковым матыватарам і натхненнем. Новая серыя праекта "Жанчыны і спорт" з Таццянай Шараковай - сёння пасля "Панарамы" на "Беларусь 1".