Беларуская мытня ўзмацняе жорсткасць правілаў увозу тавараў фізічнымі асобамі

4 марта 2015

З 10 сакавіка будзе абмежаваны бяспошлінны ўвоз бытавой тэхнікі, электронікі, шын і нават дзіцячых калысак. Ліміт будзе дзейнічаць толькі для тавараў адной групы. Гэта значыць, што прывезці з-за мяжы, напрыклад, два пыласосы нельга. Другі ўжо будзе абкладацца пошлінай. А вось набыць адразу і тэлевізар, і камп’ютар - цалкам магчыма. Поўны спіс тавараў размешчаны на сайце Мытнага камітэта. Што датычыцца часовых абмежаванняў, то зараз поўны камплект гумы для аўтамабіляў і матацыклаў можна ўвозіць адзін раз у два гады. Варта сказаць, што хоць правілы і пачнуць дзейнічаць з 10 сакавіка, па сутнасці, яны ўведзеныя заднім чыслом. Бо на ўліку апынуцца пакупкі, увезеныя, пачынаючы з 31 сакавіка мінулага года.