Беларуская мытня паскорыць працэс афармлення на мяжы і павысіць узровень надзейнасці надгляду

16 мая 2019

Да ІІ Еўрапейскіх гульняў беларуская мытня абяцае паскорыць працэс афармлення на мяжы і павысіць узровень надзейнасці надгляду. У гэтым дапаможа і новае абсталяванне. Кітай у рамках тэхніка-эканамічнай дапамогі паставіў нашай краіне 50 прыбораў для працы на мяжы. Гэта сканары і дэтэктары высокай дакладнасці, якія аўтаматычна вызначаюць наркотыкі і выбуховыя рэчывы, а таксама мабільны інспекцыйна-надглядальны комплекс. З яго дапамогай можна праводзіць мытны кантроль тавараў без распакоўвання грузу. Такі апарат здольны за гадзіну прасканаваць да 25 аўтамабіляў. 

Уладзімір Арчакоў, намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі: "Вядома, ён можа перасоўвацца і працаваць на розных пунктах пропуску. У асноўным ён будзе працаваць на заходняй мяжы - на мяжы з Польшчай і Літвой. А астатнія прыборы, бо іх нашмат больш, будуць размеркаваныя на ўсіх п/п і будуць выкарыстоўвацца максімальна магчыма".

Мікалай Свірыд, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: "Намі надаецца вельмі сур'ёзная ўвага пытанням бяспекі. Вядома ж, гэтая дапамога вельмі своечасовая. Мы неаднаразова разглядалі гэтыя пытанні на сумесных камісіях. Мы вельмі радыя, што кітайскія партнёры ідуць нам насустрач не толькі ў змесце мерапрыемстваў, але і ў іх своечасовасці".

Беларуская мытня ўжо дзейсна ўжывае два інспекцыйна-надглядальныя комплексы. Штогод з іх дапамогай скануецца каля 40 000 грузавых аўтамабіляў і 150 000 чыгуначных вагонаў.