Беларуская сталіца ў пошуку брэнда

18 Чэрвеня 2013

Задача не з лёгкіх. Неабходна не толькі размаляваць горад, але і атрымаць адабрэнне гараджан, што вельмі няпроста. Як сцвярджаюць эксперты, брэнд - гэта не толькі карцінка. Гэта інструмент, які можа прыцягнуць вялікія інвестыцыі. Свае лозунгі і лагатыпы для Мінска прапанавалі больш як сорак прэтэндэнтаў, у тым ліку з-за мяжы.


Якім павінен быць сталічны брэнд, убачыў Дзмітрый Цітоў. Самы ўдалы брэнд горада I love New York быў падораны мегаполісу. Новы лагатып для Мельбурна каштаваў ураду Аўстраліі 240 тысяч долараў. А лонданцы для Алімпіяды аддалі рэкордную суму. Ідэй наконт брэнда Мінска шмат, але ўсе яны пакуль толькі на паперы. Прыкладаў удалага брэндынгу гарадоў шмат. Гульня слоў I am Amsterdam прывяла яшчэ больш турыстаў у сталіцу Нідэрландаў. Лагатып увасоблены ў вулічнай скульптуры, на сумках, футболках і іншай сувенірнай атрыбутыцы.


Паўтарыць поспех заходніх мегаполісаў хочуць і ў Мінску. Лонданцы з беларускімі каранямі выйгралі тэндар, распрацавалі брэнд сталіцы і назвалі цану пытання - усяго 30 тысяч еўра. Брытанская кампанія запусціла праект год таму і пакінула каардынатара Ілью ў Мінску. Мінскі дызайнер па сваіх падліках аддаў на стварэнне шрыфту 400 гадзін: адна літара дзве гадзіны. Аляксей згодны, што кошт лонданскага праекта катастрафічна малы ў параўнанні з мільённымі ўліваннямі ў брэнд Масквы. Але ён прыпісвае сябе да арміі энтузіястаў.


Лонданскі праект выклікаў хвалю абурэння мясцовых маркетолагаў і рэкламшчыкаў. У першую чаргу тым, што адліць душу горада ў брэндзе даручылі іншаземцам. У якасці альтэрнатывы ламаным бірузовым лініям ужо прапанавана больш як 40 праектаў. Паказаць усю моц мясцовай крэатыўнай думкі вырашылі, аб'яднаўшыся ў зборную Мінска па брэндынгу. Член зборнай па брэндынгу Валянцін Лопан размясціў цэлы зборнік устойлівых выразаў у сябе на інтэрнэт-старонцы. Напрыклад, Look at Minsk - Паглядзі на Мінск. Маркетолаг хоча, каб брэнд Мінска быў эмацыянальным.


Валянцін Лопан, дырэктар маркетынгавай і PR-кампаніі: Наяўнасць у Мінска шматвяковай гісторыі не дазваляе ствараць яго брэнд на пустым месцы.


З кіраўніком лонданскага праекта мы звязаліся па скайпе. Аляксандр Гранд аб пратэсце мясцовых маркетолагаў ведае, але просіць не блытаць карцінку і брэнд. І тлумачыць смелае колеравае рашэнне свайго праекта, якое многія раскрытыкавалі. Ужо напрыканцы гэтага тыдня пройдзе фестываль тэрытарыяльнага маркетынгу і брэндынгу ў Мінску, дзе за круглы стол сядуць прадстаўнікі як зборнай сталіцы па брэндынгу, так і прадстаўнікі з Лондана. Лёс брэнда Мінска павінен вырашыцца ў канцы ліпеня.