Беларуская сталіца прымае Міжнародны з'езд славістаў

21 августа 2013

І хаця, здавалася б, гэтая сфера мае геаграфічныя рамкі, мяркуючы па спісе ўдзельнікаў, межы калі і ёсць, то ўмоўныя. Аўстралія, Японія, Канада, Германія, Іспанія, Прыбалтыка. 35 краін, 600 навукоўцаў. Так маштабна на гэтую тэму ў нас яшчэ не гаварылі.


Юлія Чаргінец убачыла, што і ў ХХІ стагоддзі са слова пачынаецца многае.


Больш за 700 вучоных і гэта не толькі прадстаўнікі славянскіх краін. З Аўстраліі, Японіі, Швейцарыі. У многіх у біяграфіі пазнака вучыўся ў Беларусі.


Ён таксама студэнцтва правёў ў Мінску і нават ў інтэрнацкім пакоі суседнічаў з Караткевічам. Як і калегі, украінскі беларусіст узяў з сабой свае працы. З апошніх - адзіны ў свеце Беларуска-ўкраінскі слоўнік. Але на форум па традыцыі запрашае натхняльніцу - жонку. Яна таксама сваім музыказнаўчым позіркам, аналізуе беларускую культуру.


Зараз у вучонага мэта - сутыкнуць дзве мовы вобразна, праз два гады плануе выдаць слоўнік фразеалагізмаў.


Гэты год стаў выключным для нашай гісторыі. Пасля нядаўняга святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі напярэдадні Дня пісьменства XV з'езд сабраў вядомых вучоных, якія працуюць над славістыкай. Навукай, якая склалася ў самастойную 200 гадоў таму.


84 гады як самыя дасведчаныя знаўцы мовы, фальклору, гісторыі, літаратуры славянскіх народаў збіраюцца разам. Сустрэча праводзіцца раз за пяць гадоў. І толькі аднойчы з'езд не адбыўся. У 1939 годзе ў Бялградзе у знак салідарнасці з Польшчай, якую захапіла фашысцкая Германія, сход распусцілі.


І вось гістарычная падзея - сёння ў адзінаццаць гадзін Мінск афіцыйна стаў на цэлы тыдзень цэнтрам славянскай культуры.


Новыя дыялекты, уплыў Скарыны на ўсё славянства, мова Вялікага Княства Літоўскага. Не толькі гістарычныя, але і тэхналагічныя аспекты (напрыклад, якія электронныя сродкі робяць даследаванні больш дакладнымі і аператыўнымі) зоймуць розум заўсёднікаў славістычных канферэнцый на найбліжэйшыя сем дзён.


Асноўныя навуковыя дыспуты распачнуцца ў Лінгвістычным універсітэце, дзе вучоныя праз дыскусійныя пляцоўкі, выставу славістычнай літаратуры будуць знаходзіць адказы на пытанні, што найбольш хвалююць, і сваёй навуковай еднасцю пацвярджаць супольнасць брацкіх славянскіх народаў.