Беларуская сталіца як цэнтр дзелавога турызму - у адным выданні

31 мая 2017

Новы каталог прэзентаваны ў Белдзяржуніверсітэце. На рускай і англійскай мовах распавядаецца пра турыстычныя магчымасці Мінска і Беларусі ў цэлым, гатэлі, турыстычныя аб'екты і канферэнц-пляцоўкі для дзелавых падарожжаў. Акцэнт на міжнародныя канферэнцыі, выставы, PR-падзеі, якія можа прымаць Мінск.

На думку экспертаў, развіццю дзелавога турызму павінен паспрыяць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў. За час дзеяння новых правіл у Беларусь без візы прыехалі больш за 20 000 турыстаў.