Беларуская сталіца рыхтуецца да 9 Мая

3 мая 2018

Рыхтуюцца да ўрачыстасцяў 9 Мая і ў Беларусі. Сталіца прымярае святочнае ўбранне. Беласнежныя яблыні квітнеюць у дэкоры - на сотні мастацкіх установак і святлодыёдных канструкцыях. Арт-аб'ектамі са свежым дызайнам упрыгожылі праспекты і вуліцы. А на галоўнай пляцоўцы, ля манумента Перамогі, сёння прайшла рэпетыцыя. У Дзень Перамогі амаль 800 артыстаў створаць асаблівую, памятную атмасферу. На наступным тыдні пачнецца ўстаноўка тэхнічнага абсталявання: трыбун, святлодыёдных экранаў. Бэкстэйдж галоўнага майскага свята - у Юліі Токар.

Квітнеючы майскі сад ужо ў Мінску… Праспекты Пераможцаў і Незалежнасці ў літаральным сэнсе патанаюць у яблыневым цвіценні. Вакол - мастацкія ўстаноўкі ў гонар Вялікай Перамогі.

Настрой стварае новае ўбранне - святлодынамічныя канструкцыі, флажкі, арт-устаноўкі. На Кастрычніцкай плошчы - рэтра-вернісаж з фатаграфіямі вясны 45-га, а на фасадзе педагагічнага ўніверсітэта - самае вялікае пано, мантаж якога ўжо завяршыўся. Сімвалічна, што галоўная лічба складаецца з 9 тысяч шаўковых шматкоў.

Ужо ў гэтыя выхадныя тут пачнецца мантаж зорак Перамогі. Тры арт-аб'екты вышынёй 5 метраў будуць размешчаныя на прыступках ля абеліска. У начны час канструкцыі будуць свяціцца тысячамі святлодыёдаў, ствараючы эфект алмазных зорак.

Ваенныя замалёўкі ад харэаграфічных калектываў, суладны марш роты ганаровай варты. Пакуль ідуць рэпетыцыі, а 9 Мая больш чым 800 артыстаў ля манумента Перамогі створаць асаблівую, памятную атмасферу.

Віталіна Рудзікава, першы намначальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама: "Раніцай адбудзецца цырымонія ўскладання вянкоў да манумента Перамогі, якая з'яўляецца сімвалам мужнасці, гераічнасці. Увечар у гэты ж дзень пройдзе тэлепраект "Плошча Перамогі - 2018". Трэці год запар ён рэалізуецца на гэтай плошчы".

Трансляцыю галоўнага дзейства ў рэжыме рэальнага часу будзе весці Белтэлерадыёкампанія. Для перадачы яркага і жывога малюначка высокай якасці каманда галоўнага медыяхолдынга краіны задзейнічае наймагутную перасоўную тэлевізійную станцыю.

Урачыстая цырымонія ля Вечнага агню - толькі старт Дня Перамогі. На "святочнай карце" - некалькі дзясяткаў лакацый у кожным раёне Мінска.

Горад-герой ператворыцца ў адну канцэртную пляцоўку пад адкрытым небам. Раскажыце, дзе і што будзе адбывацца?

Ігар Юркевіч, намстаршыні Мінгарвыканкама: "Ля Палаца спорту традыцыйна разгорнецца пляцоўка, дзе апроч эстрадных і культурных нумароў будзе турнір па сілавым экстрыме. Адбудзецца "Забег адважных" у парку Перамогі. Кожны знойдзе для сябе занятак. Але, я думаю, самае галоўнае - у гэты дзень успомніць нашых дзядоў і ветэранаў".

Пад заслону свята начное неба сталіцы асвятляць іскры салюту. Пераможныя агні будуць бачныя ў пяці пунктах горада.